Беларуская Служба

Крэмль пашырае блакаванне Інтэрнэту ў Расіі 

06.04.2026 18:13
Эксперт прагназуе, што гэта падрыхтоўка да непапулярных мер па далейшым «закручванні гаек».
Аўдыё
  • Эксперт пра палітыку Крамля па абмежаванні доступу да Інтэрнэту
.
Крэмль. Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

З 2022 года ў эміграцыі працуюць больш за 60 рускамоўных медыяў. Пры гэтым расіяне увесь час маюць да іх доступ, нават чыноўнікі рэгулярна цытуюць «непажаданыя медыя». У адказ на гэта Крэмль узяўся за блакаду інтэрнэту ў Расіі. Эксперт прагназуе, што гэта падрыхтоўка да непапулярных мер.

Улады Расіі ў канцы сакавіка пачалі абмяркоўваць цэлы пакет мер, накіраваных на скарачэнне выкарыстання VPN – ад забароны папаўнення Apple ID праз мабільных аператараў да магчымай платы за міжнародны трафік. Карыстальнікі і эксперты звязваюць гэта з агульнай тэндэнцыяй узмацнення жорсткасці кантролю над інтэрнэтам.

Навошта гэта робіцца ва ўмовах, калі толькі 12% расійскага грамадства заяўляюць, што ім не патрэбны Інтэрнэт . Пра гэта размова з палітолагам Паўлам Усавым.

— Гэта спроба абмежаваць доступ да нецэнзураванай інфармацыі. Гэта рэакцыя на тое, што расійскае кіраўніцтва не спраўляецца з супрацьпаветранай абаронай, неэфектыўнае ў вайне на Украіне. Гэта прыводзіць да таго, што расце незадаволенасць Крамлём. Асноўныя інфармацыйныя паведамленні пра тое, што адбываецца на фронце ідуць праз Тэлеграм-каналы ды Інтэрнэт. Папулярнасцю карыстаюцца незалежныя медыі як «Дождь» ці «Медуза». Уладам трэба ўсё больш інфармацыі блакаваць. Крэмль вырашыў перайсці на «суверэнны Інтэрнэт», блакуючы доступ да замежных Інтэрнэт рэсурсаў, каб людзі не мелі свабодна інфармацыі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову з аудыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі